Наведванне Канаева

Наведванне Канаева

                29.08.2012
                "ВЕК* мой, зверь мой, кто сумеет
                Заглянуть в твои зрачки..."
                Осип Мандельштам

 Быў у нас Канаеў, з візітам. Я яго ўпершыню бачыла. І то патыліцай. Да гэтага ён адзін раз мне прысніўся, але я не памятаю, падобны на рэальнага ці не. У сне я да яго не прыглядалася. Ды і наяве таксама не прыглядалася. Не вельмі добра патыліцай прыгледзішся.
 І сядзелі яны ў мяне за спіной, Канаеў і Генадзь Мікалаевіч, і абмяркоўвалі ўсякія жалязякі і таймеры…
 А потым Канаеў кудысьці зваліў, пакінуўшы ў нас дыпламат. А тут набліжаецца час абеду.
 А Генадзь Мікалаевіч у мяне і пытаецца:
 - Ты на абед ідзеш?
 Я на абед амаль ніколі не хаджу. А сёння збіралася схадзіць: за эксплуатацыю запальніцы трэба было заплаціць. Але, зірнуўшы на дыпламат, сказала:
 - Ідзіце, я не пайду, дачакаюся Канаева…

 …І Канаеў прыйшоў, і разгаварыліся мы з ім, і сказала я:
 - …Калі б усё гэта рабілася ў нармальнай арганізацыі, а не на нашым балоце… начальства наша страціла давер… зарплата маленькая…
 Як загарэліся вочы ў Канаева пасля такіх маіх гаворак і стаў ён падобны на Бацьку. І загаварыў ён гнеўна, як Бацька…
 "Ну, фанатык" - падумала я, і павярнулася да яго спіной, каб не бачыў ён маёй маўклівай істэрыкі…

 …А ён яшчэ шмат чаго казаў мне ў спіну, але я не слухала яго: шум унутранага вадаспаду заглушаў яго словы…
 І сышоў ён, сказаўшы на развітанне ўжо мяккім тонам:
 - Я да сябе стаўлюся падобна…

 Калі Генадзь Мікалаевіч прыйшоў з абеду, я яму паведаміла:
 - Я з Канаевым палаялася…
 - Так, - пажартаваў Генадзь Мікалаевіч, - значыць, засталося табе тут працаваць роўна год і чатыры месяцы…
 …А ў кожным жарце, як вядома, ёсць частка праўды..
 Паглядзім, хто каго даканае…

 ВЕК* - Валерий Евгеньевич Канаев


Рецензии
канаеу даканае усих.

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 16:59     Заявить о нарушении