Чым жа, усётки, кормяць курэй?

Чым жа, усёткі, кормяць курэй?

 …Прадаюцца на Камароўцы курыныя яйкі, белыя і карычневыя.

 Карычневыя вельмі зручна на Вялікдзень купляць: фарбаваць не трэба.

 - А якія яйкі лепш? - пытаецца ў чарзе нейкая бабулька, - белыя ці карычневыя?

 - Карычневыя, - кажу я, закрываючы кантэйнер з толькі што набытымі карычневымі яйкамі, - іх, напэўна, апрацоўваюць чымсьці…

 - Нічым іх не апрацоўваюць! - абурылася прадаўшчыца, - гэта куры такія…

 - Так, - заціўкала другая бабулька, - я бачыла. Такія каляровыя курачкі.

 Прадаўшчыца ўхваляльна кіўнула галавой.

 Былі ў маёй бабулі чорныя куры, і неслі яны светла-жоўтыя яйкі, а не такія карычневыя. Ну, и хай.

 - А чаму яны так моцна ёдам пахнуць? - спытала я, а ўся чарга дружна, як салдаты ў страі, паглядзела на мяне. А потым таксама дружна ўсё павярнулі галовы ў бок прадаўшчыцы, чакаючы адказу на маё пытанне.

 А прадаўшчыца замармытала штосьці пра камбікорм, якім кормяць курэй. І гэты адказ усіх задаволіў. Бо нам, беларусам, хранічна бракуе ёду ў арганізмах…


Рецензии