Будзеш падлогу мыць!!!

Будзеш падлогу мыць!!!

 (інверсныя сны)

 Наяве
 …Сёлета ў нас падлогу ні разу не мылі. Адзін раз вымыў яе Кастусь Пятровіч. Не вытрымаў. А на мінулым тыдні пабег ён высвятляць, чаму падлогу не мыюць. І прыйшла Галоўная Прыбіральніца, вымыла ў нас падлогу старанна, падцягнуўшы да дзвярэй паўвядра пяску, і сказала, што мыла яна  ў нас першы і апошні раз.

 У сне

 Прыходзіць Кастусь Пятровіч і, кінуўшы анучу на тумбачку побач з маім сталом, кажа:
  - Будзеш падлогу мыць па пятніцах.
 Я кіўнула галавой, а потым падарвалася:
 - Чаму я?! Чаму я?!... - і зрабіла Жаночую Рэвалюцыю…


 У сне

 Прыходзіць Генадзь Мікалаевіч і высыпае на стол кучу цукерак. Розныя цукеркі. І "Сталічныя" ёсць, і прасцей, накшталт "Крыжачок". І кажа:
 - Падзяліце на ўсіх…
 Зіна падыходзіць да стала і паспешна перабіраючы, запіхвае сабе ў кішэнь самыя смачныя цукеркі, пакінуўшы на стале чатыры штучкі, накшталт "Крыжачок".
 Я падыходжу да стала і, узяўшы гэтыя крыжачкі, запіхваю іх Зіне ў кішэнь:
 - Забірай і гэтыя…

 Прачнуўшыся я падумала, неяк тут усё наадварот. Гэта я магу запхнуць сабе ў кішэнь самыя смачныя цукеркі, а не Зіна…

                …Горад мой над соннай вадой,
                ціха спіць, пакуль не ўзляціць…
                Глянеш… Сэрца пранізвае боль,
                Так чароўна, о божа мой…


Рецензии