адгул за прагул

"Прашу даць мне адгул за прагул" - з заявы на адгул

                Радаўніца, 29 красавіка 2014 гады

 Жыццё можна лічыць пражытым дарма, калі ў ім не было прагулаў.

 …Прагульваць я пачала яшчэ ў школе.
 Прачынаюся неяк, гляджу на гадзіннік: восем трыццаць. Можа, не трыццаць, насамрэч не памятаю, але памятаю, што пасля васьмі, гэта так.

 Ісці ў школу ганьбіцца спазненнем не хацела. І я пайшла ў паліклініку…

 …У школу я з'явілася з даведкай перад апошнім званком.
 Заходжу ў клас, калі званок празвінеў, а класная, Марыя Іларыёнаўна і кажа мне:

 - Дзе ты ходзіш? Я не дазваляла з класа выходзіць!

 Вось так! Нават не заўважылі адсутнасці.

 …Вучачыся ва ўніверсітэце, мы з Людкай прагульвалі заняткі рэгулярна. Але гэта не цікава ўспамінаць. Залёгка гэта было і заўсёды сыходзіла з рук.

 …А вось працуючы я ні разу не прагуляла. І тут падвярнулася.

 Гэта былі першыя дні пасля адпачынку.

 - Я апублікую ваш верш на наступным тыдні, - сказала я Паэту напярэдадні свят.

 Нічога мне на гэта паэт не сказаў. І начальнік толькі дзіўна паглядзеў, і таксама нічога не сказаў.

 Паколькі наш завод сядзіць цяпер глыбока ў азадку, перавялі нас на чатырохдзёнку, пятніцу зрабілі выходным.

 …Нааддыхалася я за тры дні як след і прыходжу ў панядзелак на працу.
 А кабіншчыца на прахадной дастала спіс і давай мяне там шукаць.

 - Хіба сёння па спісах? - пытаю.
 - Так, - кажа мне кабіншчыца, - за панядзелак усё ў пятніцу адпрацавалі, а сёння - толькі па спісах…


 - Прагуляла я ў пятніцу, - сказала я. А кабіншчыца паглядзела на мяне спачувальна. - І калі мне зараз прыходзіць? - спытала я, успомніўшы, што ў аўторак радаўніца, а ў чацвер - 1 траўня. 
 - У панядзелак наступны, 5 траўня, - сказала кабіншчыца...


 І пайшла я дадому, далей адпачываць, да наступнага панядзелку, цэлы тыдзень яшчэ. Чым не адпачынак дадатковы?

 Прыходжу праз тыдзень на працу і кажу начальніку:

 - Прагуляла я ў пятніцу.
 - Гэта мая віна, - сказаў начальнік.
 І зноў засталася без прагулу. Ну, што за справы?


Рецензии