Адли

Адлі…

 - Адлі мне, калі ў цябе ёсць, - умольным шэптам папрасіла мяне Наталля і працягнула мне свой куфель.
 Я плюхнула ёй са свайго куфля траціну, а потым спытала:
 - Можа, яшчэ дадаць?
 - Досыць, - сказала Наталля.
 Потым мы чокнуліся куфлямі і засмяяліся.
 - Жанчыны, што гэтыя вы такое вытвараеце? - абурылася медсястра, якая ў гэты момант праходзіла міма.
 - Урынатэрапія, - сказала я ёй важным голасам. І мы з Наталляй ізноў засмяяліся і панеслі свае куфлі, куды трэба.
 А медсястра яшчэ доўга з абурэннем глядзела нам услед.


Рецензии