Гаспадыня двара

Гаспадыня двара

 Па дарозе на працу ва ўтульным прахадным панадворку я ўбачыла зграйку галубоў і ўзрадавалася: вось каму я пакрышу рэшткі батона, які трэба выкінуць.
 І крыху ўбаку ад сцяжынкі, па якой усе ходзяць, на зручнай выдратаванай пляцоўцы, я стала крышыць і сыпаць дробкі батона на зямлю.
 Галубы таўкліся пад нагамі, як куры, і адважна лезлі амаль на ногі.
 Пакрышыўшы ўсё, я адышла ў бок і азірнулася, каб палюбавацца галубінай трапезай.
 Галубы дружна і прагна дзюбалі, не забываючы пры гэтым біцца паміж сабой.
 Тут прыляцела варона і ўзмахнула дзюбай.
 Галубы імгненна паляцелі на бяспечную адлегласць і сталі адтуль назіраць за варонай.
 А варона, агледзеўшы вызваленую пляцоўку, яшчэ крыху застрашліва паківала сваёй грознай дзюбай, а потым не спяшаючыся, з годнасцю і важна дзяўбнула маленькую дробку.
 Я не стала ўмешвацца ў птушыныя справы і пайшла далей.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →