Бабулька у чырвоным пледзе

Бабулька ў чырвоным пледзе

 Сёлета зіма была адносна цёплая, нават у лютым маразоў вялікіх не было.
 І амаль кожны дзень, па дарозе ў гастраном, я бачыла ў суседнім двары бабульку на лаўцы.
 У любое надвор'е яна сядзела на лаўцы, загарнуўшыся ў плед, і драмала.

 Тут яе і заспеў снежны шквал, які ўсхадзіўся ў сакавіку.
 І я, вяртаючыся з працы, бачыла як гэту бабульку, закасцянелую ў сідзячым становішчы, спрабавалі пакласці на насілкі. І побач стаяла машына "Хуткай дапамогі".

 Потым, кожны раз, калі я праходзіла міма пустой лаўкі, я ўспамінала гэту бабульку.

 А ў канцы красавіка іду, як звычайна, у гастраном і бачу: сядзіць бабулька на лаўцы, у чырвоны плед захутаўшыся.
 Значыць, выжыла. Вось, добра.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →