Я чарую

Я чарую

 Вяжу квадрацікі, шэрыя, цёмна-сінія, фіялетавыя…
 Тут пацямнела, насунуліся хмары, удалечыні заракатаў гром…

 Ой, што я раблю! Адклала ў бок цёмныя ніткі і ўзяла светла-жоўтыя. Не паспела звязаць адзін жоўты квадрацік, як у прасвет паміж хмарамі выбліснула сонца, а хмары сталі павольна адыходзіць, пакуль не схаваліся за гарызонтам.
 Навальніца да нас так і не дайшла…
 Выпадковае супадзенне…
 Але, усё ж, а раптам надвор'е цалкам залежыць ад нашых спраў?
 Што заслугоўваем, то і атрымліваем.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →