Не з пад палкi

     Неяк азнаёміўся з дзіўнай тэорыяй ананімнага аўтара . Па той тэорыі выходзіць так, што Сусвет складаецца з усяго толькі дзьвух часьцін, зменлівага свету, у якім ніхто нічога не ведае, і нязменнага, у якім усе ўсё ведаюць наперад. Такое чорна-белае кіно атрымліваецца, так бы мовіць. Не буду наконт дзвукаляровасьці і працягваць, бо відавочна, што мы ўсе жывем у свеце, дзе маецца і часова невядомае, і вечныя каштоўнасьці, якія не перашкаджаюць рабіць будучыню шматварыянтнай сваёй рознакаляровасьцю. Калі мы бачым трэці варыянт, не падобны на усяго толькі два прапанаваных у тэорыі, дык тэорыя відавочна не рэалістычная. Але нешта ў гэтым ёсць, спадары. Тэндэнцыя ў гэтым ёсць. Чым больш дзесьці ведаюць, тым меньш іх разумеюць тыя, хто ведае меньш. Зусім  неадукаваным першакласнікам прафесар можа не давесьці матэрыял і праз некалькі паўтораў. Яны сапраўды., як з іншых сусветаў, надта разумны настаўнік, і надта неразумныя першакляснікі. Ім быў бы патрэбны перакладчык, - якая небудзь настаўніца пачатковых клясаў; тым першакляснікам і прафесару, аб якіх я ўзгадаў. Дарэчы гэта яшчэ адзін доказ рэальнасьці шматкаляровага, а не чорна-белага свету (да-не). Дык вось аб тэндэнцыях.
Са з'яўленнем настаўніцы, пасярэдніка паміж першакляснікамі і прафессарам, можа й не адразу, але высвятляецца не 100% першынство прафесара. Настаўніца можа паддакваць прафесару даволі доўга, але абавязкова наступіць момант, калі перакладчык адмовіцца перакладаць хаця б частку выказанага прафесарам. Гэта можа адбыцца з чаго заўгодна, з цяжкасьці перакладу, са спецыфічнасьці сказанага прафесарам менавіта па тым накірунку, ў якім настаўніца сама прафесар, з неадэкватнай колькасьці сустрэчных пытанняў першакляснікаў і гэтак далей.
Сваім з'яўленнем настаўніца ліквідуе сістэму каардынат плюс-мінус. Шматбожжа не атрымліваецца. Адразу ўслед за настаўніцай высвятліцца і шэраг першакляснікаў, прэтэндуючых не толькі на ролю перакладчыка, але і на ролю прафесара. Аўтарытэт настаўніка  згублены незваротна. Кожны з часам будзе адчуваць сябе прафесарам, бо меў з ім справу. І, адначасова, сам прафесар будзе вымушаны «апусціцца на зямлю», бо будзе вымушаны слухаць, або быць чытачом. Так святло ператвараецца ў цемру. Так адбываецца і з самім чалавекам, калі ён спіць. Колераў у цемры не разабраць. Там і белае таксама чорнае.  Няма нічога святога. Такім чынам можна здагадацца, што падчас сна цела аніякай сваёй частцы не падпарадкуецца. Але ж нешта з целам падчас сна адбываецца, гэта падцьвердзіць кожны чалавек. Па-большасьці цела аднаўляецца да новага дня, да раніцы.
Я мяркую так, што гэта над нашым целам працуе нашая душа. І яна значна больш кваліфікаваная за самых лепшых прафесараў медыцыны усяго Света. Калі б яна была чорна-белай, дык людзі б хуценька знайшлі тэндэнцыю, - выпадкі, калі душа лекавала, і выпадкі, калі душа забівала. Але яна таксама павінна быць рознакаляровай. Пакуль мы не распаўсюджваем свае думкі ў бок душы, як цёмныя першакляснікі, дагэтуль яна ў святле. Але як толькі мы атрымліваем залішнюю інфармацыю аб ёй, мы робім яе цямнейшай, прызямлённай... Як зараз чытач, з чытаннем гэтага твору. І колераў ужо не разабраць. Чалавек разам з душой робіцца чорным і зменлівым, а  Бог пастаянным і бяздзейным; на нейкі момант. У такія моманты мы таксама займаемся лекаваннем цела, але  Боскага.... Агульнага!!! Бог спіць у такія моманты.
А значыцца ў яго будзе ягонай раніцой дастаткова сіл, каб Вы спалі спакойна....
Працуйце з душой, чытачы, каб лепш ведаць яе, сваю душу. Вось, што я хацеў вам сказаць; не з пад палкi.


Рецензии
Обидно, не нашел рецензий на такое глубокомысленное произведение. Спешу восполнить пробел, я за Вашу теорию. Жму зеленую.
С уважением. Игорь.

Игорь Левдоне   19.11.2021 12:22     Заявить о нарушении
Может быть и глубокомысленное, Игорь.
Но это родилось примерно семь лет назад. У меня тогда были несколько другие мозги...
А теперь, перечитывая эту же миниатюру, я чётко вижу, что она слишком тяжела для чтения вообще, и для понимания её предназначения в целом в частности. Видимо поэтому Вы стали первым рецензентом за семь лет. Вы наверно сами не хуже меня знаете, что современный интернет, в том числе и этот сайт способствуют беглому чтению (в данном случае ради получения читателей и рецензий) А беглые чтения делают людей попроще.

В любом случае Спасибо за рецензию, Игорь.

Кабердин Владимир   19.11.2021 13:25   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.