Сярод непраходных балот

               
                Гiсторыя, якая вельмi падобная на казку               
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Вучыўся ў аднаго варажбiта  малады хлопец. Вельмi яму хацелася людзям дапамагаць. Грошай на вучобу не было зусiм, бацькоў таксама (памерлi ў дзяцiстве), а як жыць юнаку аднаму i без раднi? Bось i знайшоў сабе працу - зёлкi збiраць у лесе, потым лекi з iх па загаду свайго настаўнiка рабiць. Праца цяжкая, ад ранiцы да вечара на нагах. Ноччу таксама трэба за зоркамi назiраць i розныя iншыя, не дзённыя справы выконваць – збiраць жабянят, яшчарак, зямлю з могiлак цi густы туман каля балотаў. Усе спатрэбіцца  варажбiту, цягнуцца да яго людзi, каб свайму суседу дрэннае зрабiць. Нехта хоча сэрца дзявочае прываражыць, а хтосьці не супраць i душу сваю аддаць замест аднаго толькi жадання. Заплацi грошы i будзеш мець за iх усё, што толькi пажадаеш.
Аднойчы атрымаў вучань ад свайго настаўнiка загад: калі поўны месяц узыйдзе, на балота схадзіць, каранёў дзівасілу нарваць, трошкі піявак чорных, ды камарыных крылаў назбіраць для адной субстанцыі. 
Усё б нічога, ды гаворкі розныя пра гэта балота сярод людзей хадзілі, што  жыве там на маленькім востраве, які падобны на вялізную купіну, адна знахарка.  Дык  яна, тая жанчына, чымсьці на жабу падобна і ящчэ мае моц аддаваць загады розным пачварам: змеям, яшчаркам і нават кажанам з камарамі. Жудасна юнаку ў поцемках сярод чароту ды кустоў  вярбы камароў шукаць, але да раніцы ўсё павінен у торбу сваю пакласці. Толькі апошнюю піяўку злавіў, як бачыць, што збоку ад смярдзючай тухлай вады, быццам, нехта святло запаліў. Агеньчык зусім малы, не свеціць нават, а як жучок начны жоўтым тлее. Прыгледзеўся юнак, а гэта з чароту і вербных галін хатка на купіне пабудавана і жаб вакол яе столькі, што напэўна з усяго балота сабралі іх на гэта месца.  Зялёныя, брыдкія, шэрыя, нават зусім чорныя,  сядзелі земнаводныя істоты і ўважліва назіралі чым займаецца тут хлопец. А затым пачвары ў адзін голас разам заквакалі, аж мурашкі па скуры хлопца пабеглі, і дзверы ў хатцы са скрыпам адчыніліся.
З каганцом у руках выйшла гаспадыня, зусім старая і скручаная жанчына, яе бруднае адзенне вісела лахманамі, а тлустыя калматыя валасы тырчалі ў розныя  бакі,  вочы глядзелі не міргаючы і ад гэтага рабілася яшчэ жудасней. Тонкія, як у жабы, губы расплюшчыліся і юнак пачуў слізкія, быццам ціна, словы:
  -  Добрай ночы, хлопчык! А я цябе даўно чакаю. Твой гаспадар не расказаў табе, што ты павінен тыдзень ў мяне працаваць, каб атрымаць адзін настой для свайго настаўніка. Бачу, што не ведаеш нічога.  Заходзь у хату ноччу, на маім балоце вельмі-вельмі небяспечна. А я цябе гарбатай з вераску пачастую. Заходзь хутчэй, бо туман густы балота накрывае. Зрабіў хлопец крок, не ідуць далей ногі, але што рабіць - у адно імгненне з усіх бакоў туман густы з’явіўся і пачаў хаваць пад сябе і купіны, і хмызняк, і войска  жаб. Каб не паспеў ён увайсці своечасова ў хатку, з’еў бы туман, як галодны ненасытны звер і яго, нават слядоў бы не пакінуў.
 Унутры памяшканне  здавалася не такім маленькім.  Пасярод стаяў драўляны, пачарнеўшы ад бруду, стол, некалькі кульгавых лавак у куце, складзены з камянёў агмень. Усюды ляжалі сухія травы, карэнні і многа рознага таго, што ніхто ніколі ў сваім жыцці нават і не бачыў. Паветра ў хаце было цяжкае ад недасушаных балотных гадзюк, трытонаў, кажаноў.  Гарэла чорная свечка з нейкага пратухшага здору, але святла яна не прыбаўляла. Гаспадыня працягнула юнаку гліняны кубак.
 -  Вось, выпі і холад непраходных балот цябе не кране болей, бо зёлкі і замова не дадуць яму зрабіць гэта. Ад кубка ішоў густы духмяны пар, ён быў падобны на пах спелых дзічак, такі знаёмы з дзяцінства.
Хлопец заплюшчыў вочы і глынуў варыва. Адразу сэрца пачало мацней біцца, ўсё пачварнае ператварылася ў цудоўнае, цела зрабілася лёгкім і паляцела вясёлай птушкай у каляровую цемру.
Працяг будзе.
Сяргей Брандт, 05.08.2014


Рецензии
Прывітаньне, Сяргей.
**
1. Лішні перанос на новы радок:

"Ноччу
таксама трэба за"
"Ноччу таксама трэба за"

**
Цікава.

Ляксандра Зпад Барысава   06.08.2014 13:18     Заявить о нарушении