Лепшы Паэт Планеты

Лепшы Паэт Планеты

 Аб'яўляецца конкурс на Лепшага Паэта Планеты.

 Пераможца будзе публічна адлупцаваны на Чырвоным Пляцы, а потым адпраўлены ў Сібір на ўборку снега, на дзесяць гадоў без права перапіскі, дзе ў наступстве згіне без весткі.

 Яго сваякі і знаёмыя будуць абвешчаны ворагамі народа з вынікаючымі наступствамі.

 Праз пяцьдзесят год імя згінуўшага без весткі  Лепшага Паэта Планеты будзе ўпісана залатымі літарамі ў Скрыжалі Гісторыі.

 Яго сваякі і знаёмыя будуць рэабілітаваны пасмяротна з выплатай унукам грашовага кампенсавання ў памеры адной базавай велічыні.

 СПЯШАЙЦЕСЯ ЗАПІСВАЦЦА.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →