Вусень
Я стаяла на аўтобусным прыпынку, чакала аўтобуса. Перада мной, за дарогай, распасціраліся калгасныя палі, а за спіной - мікрараён "Кунцаўшчына".
А па дарозе імчаліся легкавыя машыны. Не такой густой плынню, як зараз, а па адзіночцы, але таксама досыць часта.
І раптам я заўважыла вусеня. Ён поўз праз праезную частку. Міма несліся аўтамабілі, яны маглі яго ў любы момант раздушыць. А ён поўз і поўз наперад. І я стала за яго хвалявацца.
І калі да ходніка заставалася ўсяго сантыметраў трыццаць, нейкае кола праехала праз яго, пакінуўшы на асфальце мокрую шэрую пляму.
А я са здзіўленнем утаропілася на гэту пляму: гэта трэба ж, гэтулькі прапаўзці, амаль праз усю дарогу, каб ля самай мэты ўсёткі дагадзіць пад кола.
Так і мы. Жывём, мітусімся па дробязях, імкнёмся кудысьці да глабальных мэт, але ўжо дзесьці едзе тое кола, якое нечакана для нас, ператворыць нас у мокрую шэрую пляму…
Свидетельство о публикации №214080500885
Узяць тых жа спарцменаў, трапіўшых у першую дзесятку, або ў вышэйшую лігу, або ўвогуле на Алімпіяду - такія ўжо шчаслівыя, такія шчаслівыя.
А потым саступіць нехта з такіх, "трапіўшых неаднаразова" нейкаму новаму чэмпіёну- дэбютанту ўсяго толькі чампіёнства, і ўсё. Штамп закамплексаванасьці "вечна другі" сам сабой у галаве расьце.
Кабердин Владимир 11.08.2014 19:11 Заявить о нарушении
Ляксандра Зпад Барысава 12.08.2014 08:36 Заявить о нарушении