Кватэрнае пытанне

Кватэрнае пытанне

 - ...Мне адзін таварыш так заплаціў за набор тэксту, колькі я і за месяц не зарабляю... А набірала я гэты тэкст усяго-нічога - гадзін восем... І яшчэ ён мяне ў госці збіраецца запрашаць... І не ведаю, што рабіць, складаецца ўражанне, што ён не працу мне аплаціў, а купіў мяне...
 - Ды ты ідзі, у госці, ідзі, - пераканаўча загаварыла баба Воля, і вочы ў яе загарэліся - ты, што! А ён жанаты? Адзін жыве?
 - Жонка ў яго памерла год назад… Так, вы што? Ён жа мне ў бацькі падыходзіць!
 - Ну, і што? - горача загаварыла баба Воля, - Калі кватэра ёсць, не трэба губляць шанец.
 "Жыве ён адзін, - падумала я, - і дзеці яго перыядычна наведваюць…" А ўслых сказала.
 - У яго два сына і тры дочкі, і старэйшая дачка жыве з ім у адной кватэры. І ў яе трое дзяцей. І яшчэ ў яго чатыры ўнука і куча пляменнікаў…
 І ў бабы Волі цікавасць адразу знікла і вочы загаслі.
 Часам і прыхлусіць карысна, каб не лезлі з гідкімі парадамі.


Рецензии
"Людзі, як людзі. Любяць грошы, але ж гэта заўседы было... Чалавецтва любіць грошы, з чаго б тыя ні былі зроблены, са скуры, з паперы, з бронзы альбо золата. Ну, легкадумныя... ну, што ж... звычайныя людзі... увогуле нагадваюць ранейшых... кватэрнае пытанне толькі сапсавала іх...
Міхаіл Булгакаў, "Майстар і Маргарыта"

Евгений Садков   06.08.2014 18:48     Заявить о нарушении
Але, яно так. Вельми люблю Михаила Булгакова.

Ляксандра Зпад Барысава   06.08.2014 18:55   Заявить о нарушении