Жыли были тры браты...
Жылі былі тры браты, Ахрым, Ахрані і Афіген…
І закахалася ў Ахранія прыгажуня Дарота. Ці Даноса? Неданоса?...
Дык вось, напісала гэта Недарота ліст Афігену, ці не, Ахранію…
Зусім заблыталася, але камусьці з іх яна напісала ліст пра сваё вялікае і светлае каханне.
Памятаю, што пісала ліст, а вось, адправіла яго ці не, гэта ў памяці не адклалася.
І сядзела Даноса ля вакенца, падпёршы ручкай шчочку, і глядзела ў двор і млява ўздыхала пра салаўёў і ружы.
А ў двары кешкаліся ў пяску куры і какетліва паглядалі на пеўня, які ганарліва хадзіў ўзад уперад, час ад часу пляскаючы абскубанымі крыламі і хрыпуча кукарэкаючы. І ўздрыгвала тады Неданоса і моршчылася незадаволена. І кідала тады яна ў пеўня чэрствай сухой скарынкай і крычала:
- Кыш, пракляты!..
А певень падбягаў да скарынкі, і з крыкам, як квактуха склікае куранятаў:
- Ке-ке-ке-ке-ке… - хуценька здзёўбваў скарынку.
Куры, якія падбеглі на кліч, ужо нічога не знаходзілі акрамя пяску. Але былі задаволены, што іх паклікалі, і старанна капаліся ў пяску побач з пеўнем.
- І чаго яны там могуць знайсці? - дзівілася Дарота. - Бо ўсіх чарвякоў, што павылазілі з зямлі пасля дажджу, Янка старанна сабраў і пайшоў на рыбалку…
…Тут дзверы адчыняюцца, і ўваходзіць Афіген, у фраку. У тэатр, напэўна за ім збегаў. І стаў Афіген у ганарлівую паставу, адну руку заклаў за спіну, сагнуўшы ў локці, а другую засунуў за борт фрака. Галаву павярнуў у бок і ўгару, роўна на сорак пяць градусаў. І пачаў:
- Вы мне пісалі - не адпірайцеся - я прачытаў…
- Ды ты шо? - здзівілася Дарота.
Тады Афіген скасіў левае вока на тумбачку ля вакна. І ляжаў на тумбачцы ружовы канверт, прыкрыты тэлефонным даведнікам, толькі краёчак быў бачны, з надпісам: "Для маво мілава А…"
- Вунь жа, "А" напісана, - прамармытаў Афіген.
- Ды ты шо? - паўтарыла Дарота.
Тады Афіген павярнуўся і выйшаў, гучна пляснуўшы дзвярыма. Так пляснуў, што певень спалохаўся і засакатаў, як быццам яйка толькі што знёс. І куры перасталі какетліва паглядаць на пеўня, а сталі глядзець неяк падазрона агрэсіўна, і нават дзюбы выставілі наперад.
"Дрэнна, што ў нас усе мужчынскія імёны на адну літару пачынаюцца… Ці, можа, наадварот, добра гэта" - тужліва думала Неданоса…
Свидетельство о публикации №214080601231
Заглану к вам, но не сегодня. Сегодня уже нет времени.
Приблизительно, на следующей неделе. В избранные написала, не забуду, уж очень мне нравятся "Вредные соведы" Григория Остера.
Ляксандра Зпад Барысава 07.08.2014 16:59 Заявить о нарушении