Дрэнная цётка

Дрэнная цётка

 Стаю ў чарзе, у аптэцы.
 Адчыняюцца дзверы і заходзіць маладая жанчына з маленькай дзяўчынкай, гадочкаў  трох, не больш.
 - Вось гэта дрэнная цётка! - кажа дзяўчынка і гнеўна глядзіць на мяне.

 Пачуваюся закаранелым злачынцам, стала ліхаманкава перабіраць у памяці ўсе свае апошнія злачынствы, пытаючася здагадацца, у якім мяне выкрылі…

 - Нельга дарогу пераходзіць на чырвонае святло, - усё таксама гнеўна сказала дзяўчынка.

 А я і не ведала, што ёй на гэта адказаць. Сказаць, што не буду? Але ж буду, пры кожным зручным выпадку…

 - Цётка больш не будзе, - замест мяне сказала жанчына, і яны сышлі з аптэкі.

 Так, значыць, яны адмыслова сюды заходзілі, каб зрабіць мне заўвагу.

 Надалей, перш чым ісці на чырвонае святло, спачатку  пагляджу, ці няма паблізу строгай маленькай дзяўчынкі…


Рецензии
Ўжо стаў разумець тэкст без перакладу. Дакладна такі ж прыкол. Іду ўчора на работу. Міма прабягае пацешны малы. Спыніўся каля мяне і паказвае кукіш.

Евгений Садков   06.08.2014 18:20     Заявить о нарушении
он, наверное, вас с кем-то спутал

Ляксандра Зпад Барысава   06.08.2014 18:58   Заявить о нарушении
Может, с Брюсом Уиллисом? На фото очень напоминаете.

Ляксандра Зпад Барысава   06.08.2014 18:59   Заявить о нарушении
Меня тоже заинтересовала реакция ребенка. Иду дальше. Дети моей знакомой пальчиками на меня показывают: "Милиция, милиция."

Евгений Садков   06.08.2014 19:18   Заявить о нарушении