Кантралёр

Кантралёр

 Сон

 Еду з Сашам у аўтобусе. І тут заходзіць кантралёр. У мяне праязны, а для Сашы забылася талон прабіць. А ён ужо досыць вялікі, бясплатна ўжо ездзіць нельга.
 Аўтобус шырокі, як пакой, і нават шырэй. Я ўладкавалася на сядушку ў акенца, а Сашу пасадзіла на калені і сказала:
 - Спі.
 І ён заснуў. І стаў зусім маленькі, гадочкі два, не больш.
 Тут падыходзіць кантралёр і кажа:
 - Вам так нязручна. Хай дзіця паспіць у кабіне кіроўцы. Там раскладанка ёсць.
 - Жадаеш паспаць у кабіне кіроўцы? - пытаю ў Сашы, спадзяючыся, што ён адмовіцца.
 - Жадаю, - сказаў Саша.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →