И будуць расци у нас эукалипты
Сон
…Мегера бурчэла штосьці неразборліва:
- Наламалі, накідалі….
Я, седзячы на зямлі на ўласных пятках і абапіраючыся на калені, асцярожна падняла з зямлі доўгі тонкі дубчык, пакрыты далікатным зялёным ворсам, і падняла яго над галавой.
- Што ты з ім зробіш? - спытала мяне Мегера.
Пасаджу ў зямлю, - сказала я ўрачыста, - і вырастуць у нас эўкаліпты… Велізарныя і прыгожыя…
А Мегера адказала мне на гэта штосьці раздражнёна-зларадна. Толькі я не запомніла, што менавіта яна сказала.
…І доўга я потым шукала Мегеру ў сеціве, каб сказаць ёй, што я думаю пра яе і пра сказаныя ёй словы. Але так і не знайшла…
Свидетельство о публикации №214080700490