Як я сагнала аутобус

Як я сагнала аўтобус


 Прыходжу на прыпынак, каб ехаць на працу. А там Ірка стаіць, суседка. Стаім мы з Іркай на прыпынку, чакаем аўтобуса, як раптам я заўважыла, што зусім не на прыпынку мы стаім, а на дарожцы за стаянкай машын. А да прыпынку метраў пяцьдзесят.

 І пайшлі, а потым і пабеглі мы з Іркай на прыпынак. Я паглядзела налева: ніякіх надыходзячых аўтобусаў там не было. Але калі мы з Іркай прабягалі міма газетнага шапіка, незразумела адкуль паўстаў аўтобус, адчыніў дзверы на прыпынку, зачыніў і  з'ехаў. А мы з Іркай не паспелі дабегчы. Ірка бегла трохі наперадзе мяне. І яна спазнілася самую драбніцу. Дзверы зачыніліся амаль у яе перад носам.

 Я, моцна адстала, і была гэтаму вельмі радая: мне здавалася, што было б несправядліва, калі Ірка з'едзе, а я застануся.
 
 І вось мы з Іркай разашліся ў розныя канцы прыпынку і не размаўляем. Я села на нейкую тумбу і паглядзела на гадзіннік. Было сем раніцы. На працу паспею. Затым я паглядзела ўдалячынь дарогі. Там з’явіўся яшчэ адзін аўтобус. Усё добра.

 І раптам я апынулася не на прыпынку, а амаль побач з гэтым аўтобусам. Які чорт мяне туды занёс, я так і не заўважыла. А зараз зваротна не паспею, вядома.

 А аўтобус раптам спыніўся. Пярэднія дзверы адчыніліся і, выпусціўшы кіроўцу, зачыніліся зноў. А кіроўца пабег кудысьці.
 Я падышла да аўтобуса. Дзверы адчыніліся і ўпусцілі мяне. 
 І толькі я зайшла ў аўтобус, як аўтобус крануўся з месца, без кіроўцы.
 Тады я схапілася за руль і стала яго круціць направа і налева.

 На прыпынку я ад спалоху так націснула на тормаз, што аўтобус ледзь не перавярнуўся, устаўшы на дыбы на пярэдніх колах.

 …- Васька не вінаваты, - сказаў стараста класа, - ён не вінаваты, што аўтобус прыняў яго за кіроўцу і паехаў. Так і скажам шафёру, калі ён прыйдзе..

 Але калі кіроўца з'явіўся на прыпынку, увесь клас не вытрымаў і кінуўся на ўцёкі. А Васька наперадзе ўсіх.
 А кіроўца толькі пакруціў галавой, гледзячы ім услед.


Рецензии