Чароунае ператварэнне

Чароўнае ператварэнне

 сон

 Ля пад'езду, на лаўцы, грэліся на сонейку пенсіянеркі. А на другім канцы гэтай лаўкі сядзеў  і дыхаў крыламі неверагодна вялікі матылёк: адно крыло больш пяці сантыметраў. А на кветніку кругамі бегаў нечы самастойны сабака, ловячы сябе за хвост.
 Праходзячы міма, я спынілася, палюбавалася прыгожым матыльком, і пайшла адчыняць дзверы пад'езда.
 Не паспела я яе адчыніць, як сабака праціснуўся ў шчыліну і пабег перада мной па прыступках.
 "Ну, вось", - незадаволена падумала я. - "Зараз гэту сабаку я павінна адвесці… А я не ведаю, дзе яна жыве…"
 Сабака спыніўся і азірнуўся:
  - Вазьмі мяне за ланцужок, - сказаў ён.
 Спачатку я адблытала ланчужок ад сабачых вушэй і лап, і сабака пацягнуў мяне па прыступках да ліфта.
  - Хіба ты ведаеш, на які паверх ехаць? - спытала я ў сабакі.
  - Не-а, - адказаў ён. Падумаў трохі, і пабег па ўсходах. Я за ім. Спыніўся побач з нейкай кватэрай і стаў чакаць.
 Я націснула кнопку званка, потым чамусьці спалохалася і адступіла ў бок.
 Тым часам паміж мной і сабакам прама з паветра матэрыялізаваліся дзве бабкі, з валасамі на галаве, акуратна закручанымі ў брыдкія гулі.
 Дзверы адчыніліся. Сабака забег у кватэру, і адтуль прычуўся жаночы голас:
  - Дзякуй!
  - Калі ласка, - кінула праз плячо адна з бабак.
 Дзверы зачыніліся.
 Абураная самазванствам, я дзвюма рукамі ўчапілася ёй у гулю:
  - Як смелі вы сказаць "калі ласка"? - сыкнула я як дзікая котка. - Прычым тут вы, наогул?
  - Сказалі "дзякуй" - вось я і сказала "калі ласка", - ціха і нясмела прамармытала яна.
 Я зласліва тузанула яе за гулю і адарвала.
  - Вазьміце свае фальшывыя валасы, - сказала я і кінула ў яе гуляй.
 Яна злавіла сваю гулю і кінула яе ў мяне зваротна.
 Гуля стукнула мне па  плячы і звалілася на падлогу.
 І ў гэта імгненне старая бабка з адарванай гуляй ператварылася ў маладую прыгажуню з арыгінальнай стрыжкай.
 Я прачнулася, раззлаваная такім вынікам.


Рецензии