Цемра

Цемра

 Сон

 …Трэба зачыніць фортачку і ўключыць святло.
 Цемра згушчалася і наплывала калматымі кудламі.
 Не, спачатку ўключу святло, а потым зачыню фортачку. Казуркі, якія выпадкова могуць заляцець у гэты час, не так страшныя, як гэта жудасная, што напаўзае з усіх бакоў, цемра.
 Я ўстала і адважна пайшла да выключальніка скрозь мігатлівую цемру. Па дарозе, для большай адвагі, як след размахнулася і стукнула кулаком у прастору. Кулак прайшоў вольна, нічога не закрануўшы.
 А ты што думала? - спытала я сябе. - Тутака ж нікога няма. У каго ты жадала патрапіць? У прывіда, ці што?

 Ля выключальніка я павярнула галаву і стала глядзець на свяцільню. Яна моцна разгойдвалася і рыпала пад ветрам, які дзьмуў з фортачкі.
 Трэба было спачатку ўсёткі фортачку зачыніць. Ну, і няхай. І я націснула на выключальнік. Спіраль у лямпачцы рэзка ўспыхнула, потым амаль загасла, а потым замігацела з вялікай чашчынёй, то ярко разгараючыся, то згасаючы. А свяцільня пры гэтым усё таксама моцна разгойдвалася і рыпела. І я хуценька зачыніла фортачку.
 Свяцільня перастала разгойдвацца. А лямпачка, рэзка ўспыхнуўшы, падарвалася, і ўніз, павольна круцячыся ў паветры, паляцеў адзін аскепак. Плануючы, гэты аскепак апусціўся ў кубак з чаем, сыкнуў і загас.
 І стала тужліва: шукай зараз лямпачку ў цемры і чакай, пакуль аскепкі ў плафоне астынуць…
 І ўвесь гэты час у пакоі будзе панаваць гідкая, мігатлівая цемра…


Рецензии