Усёзнишчальная хваля

Усёзнішчальная хваля

 Сон

 …І паднялася хваля вышэй дамоў пятнадцаціпавярховых, зялёная і злавесная, і навісла яна над галавой сваім грэбнем, упрыгожаным белай пенай…

 З жахам, замяшаным на захапленні, глядзела я на яе і казала сама сабе ўслых:
 - Няўжо гэта не на малюнку, а насамрэч? Ці паспею я ўцячы ў пад'езд?

 …І тут хваля на мяне і абрынулася, і закрыла я вочы, каб не бачыць нічога. І адчувала, як сцякаюць на мяне струмені вады. І сышла хваля…

 …Сядзім у пад'ездзе на верхняй прыступцы. Быццам бы ў пад'ездзе, хоць падобна на велізарную адрыну.
 - Калі гэты ўраган наробіць вялікіх бед, то далей яшчэ горш будзе, - сказаў Вініюс…
 "Канец света", - падумала я, а ўслых сказала:
 - І нам зараз, што, на дах трэба лезці?
 - Для хаўтур досыць першага паверху, - сказала Мара.
 - Ну, навошта адразу хаўтуры? - кісла спытала я, - Можна паспрабаваць выратавацца…

 …Прачнуўшыся, я ўспомніла, што гэту хвалю напярэдадні доўга разглядала на малюнку, у Інтэрнэце…


Рецензии