Уляпалася

Уляпалася

 Сон

 - Прыпынак ву-у-унь куды перанеслі, - сказаў выпадковы мінак свайму прыяцелю, - а яны тут  сабраліся… Не бачаць, хіба, што тут будоўля.

 Я агледзелася. Вакол былі накапаны ямы, ляжалі бетонныя блокі.

 Набліжаўся 78 аўтобус. Да прыпынку было метраў пяць, лёгка можна было дабегчы раней аўтобуса, тым больш, што ён спыніўся перад святлафорам. Мы, усе, і пабеглі.

 Па дарозе мяне занесла ў нейкае забалочанае месца. Ногі загразлі ў мокрай гліне. І пакуль я адтуль выбіралася, бачыла як на прыпынак падышоў аўтобус, адчыніў дзверы, усё зайшлі. Кіроўца не стаў чакаць, пакуль я выберуся, а зачыніў дзверы і з'ехаў. Я з роспаччу паглядзела яму ўслед.

 Нарэшце я выбралася з бруду і прыцягнулася на прыпынак. Ногі па калена ў глейкай жоўтай гліне.

 "Трэба разувацца і стрэсці з сябе гэта", - падумала я. Але зразумеўшы, што нічога так проста не страсеш, села на лаўку і адчайна зарыдала.

  - Што, у дзярмо ўляпаліся? - спытаў нейкі мужчына, і працягнуў мне сваю маленькую беленькую насоўку.

  "Гэта не дзярмо, а гліна", - жадала сказаць я, але прачнулася.


Рецензии
78-мы аўтобус на вакзал хадзіў. Мужык у сне загадзя адказаў на Вашую заяву " Я нарадзілася памерлай" пытаннем "Навошта ж мне разам з Вамі ў гразі, калі Вы князёўнай нарадзіліся?" Маўляў, скідай адзін бот, памыю ў лужыне.

Кабердин Владимир   23.09.2014 08:29     Заявить о нарушении
а калі лужыны няма?

Варужка Яешня-Тутошня   23.09.2014 15:42   Заявить о нарушении
Кожны мужык здольны ў момант знайсьці лужыну менавіта там, дзе яна спатрэбіцца.
"Як свіння гразі" знойдзе.

Кабердин Владимир   23.09.2014 20:39   Заявить о нарушении