Узыход Сонца

Узыход Сонца

 Сон

 Я назіраю за ўзыходам Сонца. Назіраю, як Сонца павольна паднімаецца з глыбінь Сусветнага Акіяна. Назіраю знутры Сонца, як з батыскафа.

 Вось над паверхняй з’явіўся самы краёчак Сонца, і я ўбачыла паверхню Акіяна, хвалістую, цёмна-зялёнага, бутэлькавага колеру.
 "Хутчэй-хутчэй",  - думала я.
 А Сонца паднімалася павольна-павольна, паверхня Акіяна была ўсё ніжэй і ніжэй.
 І вось, нарэшце, яно вырвалася з вады цалкам і імкліва панеслася ўгару.
 А ўнізе рассцілаўся бясконцы, цёмна-зялёны, хвалісты Акіян.
 "Але ж Сонца зусім  не з вады паднімаецца, раптам успомніла я, - Гэта толькі так здаецца, што з вады…"

 А Сонца пры гэтым здрыганулася і пляснулася зваротна на паверхню вады.
 Падскокнуўшы некалькі разоў, як мячык, яно зноў паднялося, і паляцела зусім нізка над вадой.
 Як дзіўна ляціць, зусім нізка…


Рецензии