Трызненни за павеками

Трызненні за павекамі

 Гляджу ў цемру праз закрытыя павекі. У цэнтры з'яўляецца светлая плямка. Паступова павялічваючыся, яна ператвараецца ў вока. Дзіўнае вока, з нязвыклым разрэзам. Блакітнаваты бялок з агідным бірузовым райком і вертыкальнай вострай зрэнкай. Вейкі няроўна-касматыя і доўгія. Вока бачыць мяне, яно глядзіць на мяне і вывучае-ацэньвае, холадна-абыякава: як магчыма глядзець на незнаёмую расліну, напрыклад на лебяду ці крапіву. Паступова вакол вока стала прамалёўвацца пыса гаспадара вока, вострая кабанья пыса, пакрытая  калючым карычневым шчаціннем. Я не стала чакаць, калі яна прамалюецца цалкам і хуценька адкрыла вочы.

 Праз хвіліну зноў заплюшчылася. У галаве шумела, дыхаць было цяжка, і, здавалася, сэрца вось-вось спыніцца.

 "Пане Божа, - падумала я, - жыццё маё, вядома, нікчэмнае. Але на каго я Сашку пакіну? Ён без мяне загіне. І не трэба мне пыс паказваць, калі ласка…".

 Пасярод цемры прамаляваўся кружок, як графічны дзіцячы малюнак, а на ім вока і ўсмешлівы рот. Вясёлы такі.
 " Пане Божа, - падумала я зноў, - цісне мне каўпак на галаву. Прыбяры яго, вельмі прашу". Каўпак знік, шум знік, дыханне наладзілася.
 "Зараз, іншая справа…" - падумала я.

 "…Спачатку памыліліся з Месяцам… Зараз з Богам…" - прагучала ў мозгу.


Рецензии