Тальская Венэра

Тальская Венера

 Сон

 Сніцца: мыю ў сарціры дзверы, старанна аддрайваю. Саскрабаю пласт старой, брудна-шэрай, грудкаватай, з пралысінамі, вапны. Бакавым зрокам бачу, што за маёй працай назірае сам Бог. Ад гэтага я пачынаю працаваць яшчэ руплівей, каб ён бачыў, як я стараюся. І наогул, калі б ён за мной не назіраў, я б да гэтых дзвярэй зусім не падышла, хай заставаліся б такімі як ёсць. А раз назірае, даводзіцца намагацца. І мне падабаецца, як пад маімі рукамі сыходзіць шэра-жоўты стары пласт пабелу, а пад ім адкрываецца, хоць таксама грудкаваты і з пралысінамі,  чысты белы пласт... 

 ...І раптам бачу, што я не дзверы драю, а нечую спіну. Спіну нейкай мармуровай статуі. Добра аддраіла. Чыстая спіна атрымалася, белая…

 ...Абыходжу статую з усіх бакоў. Любуюся. Бачу, што гэта Венера. І да чаго ж гэта Венера на Людку падобная!...

 ...Тут разгарэлася спрэчка: з Людкі гэту Венеру рабіў Фідзій ці не?

 - Не, вядома, - адмаўляе Людка.

 - Ды ты паглядзі ўважліва! - крычыць Анька. - Гэта твой нос. Мне на яго заўсёды было брыдка глядзець. А зараз асабліва брыдка. Такі велізэрны, так і выпірае з твару. Ты, гэта!...


Рецензии
Чамусьці ўзгадалася гісторыйка адна пра "Бог усё бачыць", збіралася тут напісаць, але лепш аформлю мініяцюркай)

Нероли Ултарика   07.08.2014 14:44     Заявить о нарушении