Сумная песня

Сумная песня

 Сон

 Я стаяла на масце побач з гасцініцай. Адно з вокнаў першага паверху было адкрыта, у ім стаяла жанчына і штосьці напявала пад нос. 
 Выпадковы мінак папрасіў яе:
 - Праспявайце якую-небудзь песню.
 "Напэўна, ён пазнаў у ёй вядомую спявачку", - падумала я.
 І яна заспявала:

                По диким степям Забайкалья…

 Я паглядзела на яе: яе твар быў круглы і плоскі, і чамусьці чорны, як старая пацёртая скураная сумачка. Скура на лбе навісала складкамі разам з бровамі над вузкімі шчылінкамі вачэй, закрывяючы іх. Я глядзела на яе з жахам і жалем. Яна таксама паглядзела на мяне. І ў яе вачах я ўбачыла боль і роспач.
 "А калісьці яна была маладой і прыгожай", - падумала я. Усё хутка праходзіць, і маладосць і прыгажосць. Застаецца адна песня. Толькі добрая песня можа жыць доўга.


Рецензии