Страшна

Страшна

 Сон

 …У цемры свецяцца два белых кружка. Я гляджу на іх, пакутліва напружваюся, спрабуючы ўспомніць, што ж гэта такое.
 Так, гэта ж чэрап, які ляжыць на часопісным століку сярод раскіданых газет і часопісаў, а свецяцца яго вачніцы.
 Колькі разоў я сёння абыякава праходзіла міма яго. Не, каб прыбраць куды-небудзь, далей з пакоя.
 А зараз ён ляжыць там, на століку і свеціць на мяне сваімі вачніцамі.
 Страшна.
 Падумаеш, чэрап нейкі. Гэта ўсяго толькі чэрап, экспанат для ўроку біялогіі. Што тут страшнага?
 Свецяцца вачніцы...
 Усё адно страшна…


Рецензии
"Падумаеш, чэрап нейкі. Гэта ўсяго толькі чэрап, экспанат для ўроку біялогіі. Што тут страшнага?
Свецяцца вачніцы...
Усё адно страшна…"

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:18     Заявить о нарушении