Старэчая бессань

Старэчая бессань

 …Ніяк не магу заснуць… То на правы бок павярнуся, то на левы, то на жывот… На спіну не пераварочваюся: мне тады кашмары сняцца… Кручуся-кручуся так, а ўсё не засынаецца… Стамілася ад кручэння…

 …Так, што гэта я.. Гэта ж я не дома… Гэта ж я ў аўтобусе еду… Прыхінулася галавой да шкла і неспадзявана задрамала… Як бы прыпынак не праспаць…

 …Адкрываю вочы… Цьфу ты!... Гэта трэба ж! Я, атрымліваецца, на працы заснула, паклаўшы галаву на стол, на ўласныя рукі…  Гэтак уладкавалася з камфортам як раз паміж дзвюх клавіятур. Як натыкнулася на незразумелае слова "Toggle", нуда мяне ўзяла, у галаве паплыла смуга і я, рассунуўшы клавіятуры ў бакі, лягла галавой на стол і заснула.
 Добра, што не на клавіятуру лягла. А то хто ведае, што б і каму б я надрукавала лбом у сне…


Рецензии
"…Ніяк не магу заснуць… То на правы бок павярнуся, то на левы, то на жывот… На спіну не пераварочваюся: мне тады кашмары сняцца… Кручуся-кручуся так, а ўсё не засынаецца… Стамілася ад кручэння…"

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:18     Заявить о нарушении