Скачки з вышыни

Скачкі з вышыні

 Сон

 Радыёвяшчанне: "Група маладых людзей занялася скачкамі з пятага паверху…"

 Гляджу на экран: бальнічная палата, на ложку Грэк. Дзве вузкія залысіны да патыліцы, якіх не было, калі я апошні раз бачыла яго, а сам увесь нейкі загіпсавана-скукожаны.

 "Ах!.." - толькі і паспела падумаць я, убачыўшы гэты жах.

 Бу-бу-бу-бу-бу-бу-бу, - здзекліва замармытаў Грэк, гледзячы з экрана на мяне ва ўпор.

 "Няўжо ён мяне бачыць?" - здзівілася я, і мне стала ніякавата, і я стала глядзець убок.

 А ён ліха ўскочыў з ложка, падхапіў мыліцы, і на мыліцах, увесь загіпсаваны, падобны на пытальнік, кудысьці паскакаў.


 Наяве

 А днём Мікола паведаміў, што журналіст і паэт Юры Гумянюк загінуў, зваліўшыся з дзявятага паверху.

 2013-01-21


Рецензии
"Гляджу на экран: бальнічная палата, на ложку Грэк. Дзве вузкія залысіны да патыліцы, якіх не было, калі я апошні раз бачыла яго, а сам увесь нейкі загіпсавана-скукожаны."

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:19     Заявить о нарушении