Сальта

Сальта

 Сон

 - Давай, спачатку я, - сказала Марына.
 І я заўважыла, што ледзь не спатыкнулася аб дрот, амаль незаўважны, нацягнуты паміж слупамі ў нас на шляху.

 І калі б не Марына, я б спатыкнулася і паляцела б носам уніз.

 А Марына, разагнаўшыся, падскочыла, некалькі разоў прыгожа перавярнулася ў паветры і апусцілася на ногі па той бок дрота. Потым звалілася, але адразу зноў ускочыла на ногі .

 - Давай, скачы, - сказала яна мне, працягнуўшы руку.

 І я пераскочыла проста, без фокусаў.

 - У мяне скачок не атрымаўся, - сказала Марына, - трэба паўтарыць.

 Яна пераступіла зваротна за дрот і паўтарыла скачок.

 Гэтым разам ён у яе атрымаўся яшчэ горш.

 Перавярнуўшыся некалькі разоў прыгожа ў паветры, яна звалілася на зямлю плазам, на жывот.
 - Ну, нічога, - сказала я ёй, дапамагаючы падняцца, - як-небудзь у іншы раз атрымаецца…

 І мы пайшлі ўніз, да ракі.
 Там нас чакаў Параход і Свята.
 Там гучала Музыка.


Рецензии