Пракаци нас Пятрусь на бульдозеры

Пракаці нас Пятрусь на бульдозеры

 Сон

 …Цягнуся па прасёлкавай дарозе праз заснежаны Бор. Дарога збітая, выбоістая, па баках высокія гурбы, запэцканыя жоўтай глінай… Калі падыходзіла да ўзлеску, і ў прасвет паміж дрэвамі ўжо бачыла сады Кардона, наперадзе з'явіўся бульдозер, які ехаў на ўсю шырыню вузкай дарогі. Я сышла на абочыну, каб прапусціць яго. І толькі ён праехаў, як з боку Кардона раздаўся аглушальны сабачы брэх. Я паглядзела туды, і мне стала жудасна: велізэрная зграя вялікіх чорных сабак неслася ад Кардона да лесу.
 Я павярнулася і з гучным лямантам: "Спыніцеся! Вазьміце мяне на трактар!", - стала даганяць бульдозер…

 "Ну, жа?..." - раздаўся ціхі голас Сашкі, і я зразумела, што калі я не жадаю спазніцца на працу, то пара ўставаць, і прачнулася… Было пяць гадзін трыццаць пяць хвілін. А планавала я ўстаць у пяць, каб спакойна паснедаць і, не спяшаючыся, выпіць кубак кавы. Прыйшлося ўсё рабіць вельмі хутка, каб не спазніцца. Сашка спаў у сваім пакоі, і нават не здагадваўся, што гэта ён мяне абудзіў…


Рецензии