перник

Пернік

 Мама купіла пернік, вялікі, святочна прыгожы, залаты-шакаладны. Яна трымала яго ў руках, і тры яе дачкі, Малодшая, Сярэдняя і Старэйшая, з захапленнем глядзелі на гэты цуд кандытарскага выраба.
 - Заўтра будзе Свята, - сказала Мама, - і калі вы будзеце добра сябе паводзіць, вы атрымаеце гэты пернік. А пакуль не чапаць яго. - Мама паклала пернік на паліцу ў шафу. – Ты за яго адказваеш,- сказала яна Старэйшай.
 Сёстры вярнуліся да перапыненай гульні. Але гуляць было ўжо не цікава, цудоўны пернік стаяў у кожнай перад вачамі.
 Малодшая, час ад часу, калі на яе ніхто не глядзеў, паволі прабіралася на кухню, брала ў рукі пернік, некаторы час на яго глядзела, затым уздыхала і клала скарб зваротна на паліцу.
 У адзін з такіх момантаў, калі яна трымала пернік у руках, яе злавілі на месцы злачынства.
 - Ты парушыла Мамін загад, - строга сказала Старэйшая. - Значыць, ты не атрымаеш пернік да Свята. Ён дастанецца нам дваім…
 Сярэдняя нічога не сказала. Яна была занята.
 Малодшая вінавата глядзела на сваіх сясцёр, і яе вочы павольна напаўняліся слёзамі.

 Прайшлі гады. Дзеці выраслі.
 Неяк раз, Малодшая з Сярэдняй сядзелі ў гасцінай на канапе і разглядалі свае дзіцячыя рэчы.
 - Ты глязді, - сказала Сярэдняя, - Якая раней была якасць. - Тое, што мы калісьці насілі, зараз носяць нашы дзеці. І гэтыя рэчы выглядаюць не горш, чым тады…
 - А ты памятаеш Пернік? - спытала Малодшая.
 - Не, - безуважліва адказала сярэдняя. – Не разумею, аб чым ты... Табе, напэўна, зноў нешта прытрызнілася.


Рецензии