Памиж чорным и белым

Паміж чорным і белым

 Сон

 Сяджу за святочным сталом, у самым канцы на доўгім баку. Злева ад мяне сядзіць мой састарэлы, прыдатны мне ў бацькі, прыхільнік. Сівы як лунь, у белай кашулі і светлых штанах, лядашчы, худы і кашчавы. Ён галантна абдымае мяне за плечы і штосьці шэпча на вуха. Што ён шэпча - я не чую, як яго імя - не ведаю, і твара яго не памятаю. І мне вельмі ніякавата ад яго прысутнасці.
 Справа ад мяне, але не побач, а за вузкім бокам стала, сядзіць мой былы, такі ж састарэлы прыхільнік, абсалютна чорны. У чорным гарнітуры і пафарбаванымі ў чорны колер валасамі. Я калісьці я няветліва і рэзка адпрэчыла.  Ён сядзіць і пра штосьці ціха размаўляе з рудой дзяўчынай, якая сядзіць справа ад яго.
 А я сяджу і баюся, што гэты чорны павернецца і ўбачыць, што мяне абдымае як сваю ўласнасць нейкі белы, такі ж лядашчы лунь, як і ён сам.
 І мучуся я ад таго, што не патрэбен мне ні той ні другі, і не ведаю я, як пазбавіцца мне ад іх абодвух, поветлівей…
 …А сэрца маё рвецца ў далёкія далячыні, у блакітнае неба, за далёкі гарызонт…
 Да таго, хто мяне даўно забыў і не ўспамінае… Як жа яго імя? Забылася… Ці не ведала…


Рецензии
"І мучуся я ад таго, што не патрэбен мне ні той ні другі, і не ведаю я, як пазбавіцца мне ад іх абодвух, поветлівей…"

Ян Борщевский   29.12.2014 13:35     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.