падъём

Пад’ём

 Урэшце трэба прачынацца: скрозь шчыліны крыху расплюшчаных павекаў бачу, што за вакном ужо светла, значыць, досыць позна, і ёсць верагоднасць, што я ўжо спазнілася. Але расплюшчыць вочы не магу, раблю спробу, і замест таго, каб расплюшчыцца, яны заплюшчваюцца яшчэ шчыльней. У цемры, за заплюшчанымі павекамі, праступае контур твару Некраманта. Свецяцца зялёныя трохкутныя вочы. Ён маўчыць, але я чую словы яго: калі ты зараз жа не расплюшчыеш вочы, я выяўлюся яшчэ лепш, яшчэ выразней і падрабязней… Мне страшна. Яшчэ раз спрабую расплюшчыць вочы, не атрымліваецца, Некрамант глядзіць на мяне ва ўпор, і я чую яго бязгучны злавесны рогат. Нарэшце насілу разляпляю павекі, Некрамант знік, і замёр яго смех. За вакном светла, гляджу на гадзіннік, на іх адна гадзіна пяцьдзесят дзве хвіліны, нядзеля.  "Як, нядзеля? Хіба сёння не серада? І чаму ноч, калі светла?". Усё плыве перад вачыма… Прачынаюся яшчэ раз, за вакном святлее, гляджу на гадзіннік, а час неразборлівы, лічбы міргаюць, і нічога не зразумець. Устаю, уключаю святло, гляджу на гадзіннік: дзевяць гадзін раніцы. "Як, дзевяць? Ужо спазнілася…" Гляджу яшчэ раз: нядзеля. "Тады зразумела, выходны. А я думала, што сёння чацвер..." Усё плыве перад вачыма… Прачынаюся яшчэ раз. Гляджу на гадзіннік: дзве гадзіны васямнаццаць хвілін, пятніца, за вакном цёмна…


Рецензии
"У цемры, за заплюшчанымі павекамі, праступае контур твару Некраманта."

Ян Борщевский   29.12.2014 13:36     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.