О-о-ох, альбо месца за столикам

О-о-ох, альбо месца за столікам

 Сон

 Сяджу ў кафэ за столікам. Навошта я туды прыйшла – сама ня ведаю.
 Сяджу, адкінуўшыся на спінку фателя, гляджу ў прастору і маўчу.
 Насупраць мяне таксама моўчкі сядзіць незнаёмы Жырдзяй, самавіты, тоўсты, у класічным гарнітуры.
 Да століка падыходзіць маленькі в'етнамец, з дзвюма, яшчэ больш мініяцюрнымі дзяўчынамі. Хутка злічыўшы вольныя два фатэлі, ён пасадзіў на іх дзяўчын. Потым, не доўга думаючы, схапіў таўстуна за бакі, падняў яго і паставіў у старонцы ад століка. А сам сеў на вызвалены фатэль.
 Тады насунуўся Жырдзяй на яго сваёй велічэзнай тушай, але мініяцюрны в'етнамец не разгубіўся. Ён спакойна ўстаў, узяў Жырдзяя за правую руку, падняў яе ўгару і хутка-хутка закруціў таўстуна, як ваўчок.
 - О-о-ох, - толькі і сказаў Жырдзяй.
 А я прачнулася.


Рецензии
"- О-о-ох, - толькі і сказаў Жырдзяй."

Ян Борщевский   29.12.2014 13:38     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.