Няскладныя кашмарыки

Няскладныя кашмарыкі

 Сон

 …Ляжу на схіле яра, і няма сіл выбрацца на паверхню. Схіл склізкі, мокры і брудны. І трава на ім расце склізкая, мокрая і брудная. І ўхапіцца за яе немагчыма: тут жа вырываецца з коранем. І я павольна спаўзаю да гразкага дна яра. І каб не патануць у брудзе, вырашыла прачнуцца.  І стала расплюшчваць вочы. Расплюшчваю-расплюшчваю, а яны не расплюшчваюцца. І я ўсё ніжэй і ніжэй спускаюся па схіле яра. І ўвесь час спрабую расплюшчыць вочы. Але павекі зліпліся вельмі трывала і не жадаюць расплюшчвацца.
 Тут у канцы яра з’явіўся конь. І ён для мяне быў страшней гразкага дна яра. А конь убачыў мяне і паскакаў у мой бок, павольна і бясшумна. І жудасны быў яго бег, і няўмольна набліжаўся ён. І з новымі сіламі стала я расплюшчваць і расплюшчваць вочы. А яны не расплюшчваюцца. Зліпліся павекі надзейна. А конь павольна і няўмольна набліжаецца. І раптам…

 …І раптам я бачу, што падаю у глыбокую і вузкую, як труба, студню. І глыбока ўнізе студні паблісквае цёмная вада. І варушыцца ў гэтай цёмнай вадзе велізарная чорная п'яўка. І зноў я спрабую расплюшчыць вочы і прачнуцца. Але павекі трывала зліпіся і не расплюшчваюцца. І я з жахам гляджу на ваду і п'яўку ў ёй. І раптам…

 …І раптам я апынулася ў нейкім гроце, за каменным сталом. Перада мной уваход у грот у выглядзе няправільнай аркі. І там віднеецца яркая зеляніна і сінеча неба і кавалачак акіяна.
 А на стале перада мной ляжыць круглая казурка, абкручаная тоўстай вяроўкай. І я ведаю, што гэта я яе звязала калісьці даўно. Папярэдне паздзекаваўшыся над ёй, пераламаўшы ёй ўсе косткі на дробныя кавалачкі.
 І вось ляжыць перада мной гэта казурка, няшчасная, звязаная, з пераламанымі косткамі, але ўсё яшчэ жывая.
 "І навошта я гэта зрабіла?" - з гаркатой думала я.
 І тады ўзяла я нож і асцярожна разрэзала вяроўкі.
 І паднялася казурка на свае шматлікія ножкі і папаўзла да выйсця.
 "Жывая, выжыве…" - падумала я з надзеяй, што так яно і будзе.
 І выпаўзла казурка з грота, павольна і хістаючыся. І падняла яна радасна ўгору галаву. А галава ў яе была чалавечая. І распрастала яна свае крылы. А крылы ў яе былі вялікія і прыгожыя, як у птушкі. І паляцела яна ўверх, у неба.
 А я глядзела ёй услед…


Рецензии
"І раптам я бачу, што падаю у глыбокую і вузкую, як труба, студню. І глыбока ўнізе студні паблісквае цёмная вада. І варушыцца ў гэтай цёмнай вадзе велізарная чорная п'яўка. І зноў я спрабую расплюшчыць вочы і прачнуцца. Але павекі трывала зліпіся і не расплюшчваюцца. І я з жахам гляджу на ваду і п'яўку ў ёй. І раптам…"

Ян Борщевский   29.12.2014 13:37     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.