Бамжарыя

Бамжарыя

 У сне

 Спускаюся па лесвіцы у незнаёмым доме, цёмным, волкім і халодным.
 На першым паверсе каля ліфта ўладкаваліся на начлег бомж з бамжыхай. Бомж заварушыўся, а бамжыха на яго прыкрыкнула:
 - Ляжы спакойна.
 Але ён падняўся і выйшаў за мной на вуліцу.
 Я паспрабавала ўзляцець.
 Бомж выцягнуў нож.
 Я прачнулася і не ведаю, што потым было.

 І наяве

 Іду з гастранома, а насустрач бомж, са сну. Абсалютна цвярозы, і па ім відаць, што ён наогул не пітушчы. Сагнуты, з сівой ускалмачанай барадой, з вялікім мяшком.
 За ім яго бамжыха, непрасыхаючая, але ў досыць добрым стане. Ідзе і аглядаецца назад, клапатліва аглядаецца на трэцяга бамжа. І гэты трэці бомж, п'яны, стары і слабы, з сінякамі пад вачамі, ледзь цягнецца.
 І пацягнулася гэта бяздольная троіца кудысьці па сваіх бамжарскіх справах…


Рецензии