Малпа, ты замужам?

Малпа ты замужам?

 БАРАДАТЫ АНЕКДОТ І ПА ЯГО МАТЫВАХ

 АНЕКДОТ
 Малпа сядзіць на беразе Нілу і палошча ў вадзе скуркі ад бананаў.
 Плыве кракадзіл і думае: "Спытаю: - Малпа, ты замужам. Калі адкажа - "так", скажу "Гэта трэба ж! І каму такая малпа спатрэбілася". Калі адкажа - "не", скажу - А каму такая малпа патрэбна?". Падплывае кракадзіл і пытае:
 - Малпа, ты замужам?
 - А за каго тут выйдзеш, калі вакол толькі адны кракадзілы плаваюць? - адказвае малпа….

 *** *** ***
 Малпа была прыгажуня. Гады ідуць. Замуж жадаецца. А вакол толькі адны кракадзілы плаваюць. Падумала, падумала малпа, і выйшла замуж за кракадзіла….

 …Кракадзіл апынуўся добрым мужам, і з часам ператварыўся ў мяккага, тоўстага, пухнатага, хатняга ката Ваську…

 Вось і казка ўся…


Рецензии
малпу шкадуе любы кракадзил

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 17:02     Заявить о нарушении