Пешаход заусёды мае рацыю

Пешаход заўсёды мае рацыю

 - Зусім знахабіліся гэтыя кіроўцы! - Пятроў узбуджана-раздражнёна расхаджваў па пакоі. - Трэба ўвесці галоўнае правіла вулічнага руху: "Пешаход заўсёды мае рацыю".
 - Пешаходы таксама парушаюць правілы, - запярэчыў яму Генадзь Мікалаевіч.
 - Пешаходы рухаюцца натуральна, - падарваўся Пятроў, - як прыродай задумана. А машыны - ненатуральна і небяспечна, таму яны павінны заўсёды саступаць…
 Тут я ўмяшалася ў іх мужчынскую гутарку:
 - Я неяк раз бачыла адну старэнькую бабулю, якая і хадзіць як след не можа, і якая рухалася вельмі "натуральна"… - Пасля гэтых маіх слоў Пятроў адчуў у мне саюзніка, і стаў уважліва слухаць. А я працягнула, - І гэта старэнькая бабуля пералезла вельмі натуральна плот, і зачыкільгікала праз дарогу ў неналежным месцы.
 - А можа быць, ёй да пераходу дайсці цяжка? - запярэчыў Пятроў. - Кіроўцы павінны саступаць… Хай яны разам са сваімі машынамі пад зямлю закопваюцца, як мятро.
 І я падумала, што гэта было б вельмі выдатна.
 А яшчэ было б лепш, фантазіявала я далей, напрыклад, узімку ў лютую сцюжу, можна было б, не выходзячы з пад'езда спусціцца адразу пад зямлю, на цёплы прыпынак, а на выйсці - таксама, падняўся - і адразу прахадная на завод...


Рецензии