Пакуль жывуць на свеце дурни

Пакуль жывуць на свеце дурні

 Наталі вярнулася з далёкіх падарожжаў, з Расеі, і прывезла для нас па маленькім пакуначку дарагой рознакаляровай сухой гліны: сіняй, белай, чырвонай, чорнай. Зробіш гліняную маску  на твар ці на цела, ці прымеш гліняную ванну, адразу станеш пісанай прыгажуняй. Хоць, каб стаць пісанай прыгажуняй, пасля гэтай працэдуры трэба размаляваць рознакаляровымі фарбамі гліняны гаршчок, які атрымаўся пасля.
  - Яны малайчыны, - сказаў мой начальнік, - гэтыя хлопцы, што прыдумалі гліну ў пакуначкі насыпаць… Яны бяруць гліну з аднаго кар'ера, раскладваюць у маленькія пакуначкі і робяць на іх розныя надпісы… - і, убачыўшы, што я захіхікала, таксама весела засмяяўся.

 З серыі арыгінальна тавара для дурняў можна назваць яшчэ вотруб'е. Чым раней было вотруб'е? Адыходамі, якімі кармілі свінняў. А зараз іх прадаюць у маленькіх пакуначках даражэй, чым пшанічная мука вышэйшага гатунку.

  А яшчэ дым… Вадкі дым, які прадаецца ў маленькіх бутэлечках. У першы раз, калі я ўбачыла гэты «дым» у краме, я доўга не магла супакоіцца: так было смешна. Але, паглядзеўшы выпадкова на іншых пакупнікоў, убачыла, што яны так не лічаць. Ім дым гэты вельмі нават патрэбен…


Рецензии
дурни - вельми карысныя

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 16:59     Заявить о нарушении