Па загадзе Роду

Па загадзе Роду

 "Нарадзілася я па загадзе Роду", - важна заявіла рудая Стаська Голапупенка хлапчукам, што збіраліся адлупцаваць яе як след за злы язык.
 "Што-што?" - перапытаў яе бялявы, з дрымучымі вачыма і аблупленым носам Грынь Паківач. - "Так, гэта, значыць, праўда, што твая мамуля нагуляла цябе з пастухом Родзяй? А я думаў, брэшуць бабы на вёсцы. І ты такая ж рудая, як Родзін Лекса…"
 …Тут хлапчукі павярнуліся, і сталі разглядаць Лексу. Скарыстаўшыся момантам, Стаська зліняла.
 …Хлапчукоў накрыла нечая велізэрная цень…
 - Што вы тут пра Родзю казалі? - пачуўся грозны голас.
 Хлапчукі павярнуліся. Над імі ўзвышаўся велізэрны і камлюкаваты, як мядзведзь, Гаўрыла Вярнідуб, бацька Стаські. Яго медная шавялюра кудлатай шапкай пакрывала галаву, рудая барада лапатай злосна тапырылася.
 Хлапчукі ў страху разбегліся.
 - Ну, я з Родзям яшчэ пагутару, - прамармытаў Гаўрыла, - убачым, хто ў нас на вёсцы самы руды…


Рецензии
пока зразумеешь чего здесь нагутарено....уже несмешно становиться

вот вроде просто испорченный русский по-тургеневу украинский....
а попробуешь...
...и правда..целое государство требуется в порче той разобраться

Новелла Лимонова   29.08.2014 08:35     Заявить о нарушении