Ну проста мистыка

Ну проста містыка

 Стаю ў чарзе, у банку. Перад мной малады чалавек, стаіць, нагнуўшы галаву да акенца, і закруціўшы адну нагу за другую. Яго абслугоўваюць. Я за ім, і больш нікога няма.
 Нязвыкла сонечны дзень. Даўно такіх не было. Сёлета, напэўна, гэта першы сонечны дзень. Уся зіма была слотна-імглістая.
 Сонечнае святло плынню ляціць у вокны і кладзецца па ногі радаснымі светлымі квадратамі.
 Палезла ў кашалёк, каб дастаць паперку з нумарам рахунку. Адтуль выпаў праязны білет і, плануючы і кружачыся ў паветры, стаў павольна апускацца на падлогу. Спусціўся да ног маладога чалавека, і матыльком закруціўся вакол іх.
 "Хай апусціцца на падлогу, потым падніму", - падумала я, працягваючы сачыць за лётаючым ў паветры квадрацікам.
 А ён апускаўся-апускаўся, неяк ужо вельмі павольна, лунаў і кружыўся ля ног маладога чалавека, датыкнуўся да падлогі і знік…
 Я ўтаропілася на падлогу, на тое месца, дзе павінен ляжаць праязны. Але там нічога не было. Абсалютна чыстая падлога.
 "У іх, што, падлога такая, усмоктвае ў сябе ўсё смецце…" - падумала я. 
 - Малады чалавек, - сказала я ўслых, - вы, напэўна, сталі на мой праязны, я яго толькі што ўпусціла.
 Малады чалавек адышоў у бок. Пад нагамі ў яго нічога не было.
 Я ўпадала ва ўсё большае і большае здзіўленне, разглядаючы абсалютна чыстую падлогу. У галаву лезлі розныя фантастычныя думкі аб самаачышчаюшчыхся падлогах.
 Я падазрона абыйшла вакол маладога чалавека, уважліва вывучаючы яго ногі: а раптам мой праязны з якога-небудзь боку прыляпіўся да яго штаноў, ці ў чаравік заляцеў…

 Потым выпадкова зазірнула ў свой пусты, напаўпразрысты пластыкавы пакет. Праязны ляжаў там, на дне, як ніколі нічога.

 Так здарылася, я сачыла не за самім квітком, а за яго ценем. Сам квіток планаваў і кружыўся ўсярэдзіне майго пакета. А яркае святло, якое ляцела з вакна, згуляла са мной гэты жарт.


Рецензии