Уваскрэсенне

Уваскрэсенне

 Ў дзяцінстве ўласныя хваробы ўспрымаюцца як свята: лішнія вакацыі, усе вакол цябе носяцца, смачнымі рэчамі частуюць. Ну, падумаеш, папакутуеш першыя тры дні, пакуль моцна баліць горла, і з носа цячэ як з няспраўнай каналізацыі, затое потым… Асалода…
 Зараз любое нядужанне - гэта катастрофа і канец свету, і ўвесь час здаецца, вось памру праз пяць хвілін… Затое акрыянне ўспрымаецца як уваскрэсенне з таго свету. І становіцца жыць лёгка і радасна.
 І вось іду я такая, ізноў уваскрэслая, па Менску, і часам лоўлю на сабе бакавым зрокам нейкія тужлівыя погляды мінакоў. Ім відавочна бракуе таго, што здабыла я. І тады я думаю: "Ну, якой трасцы вам трэба? Свет так цудоўны! Трэба жыць і радавацца…"


Рецензии