Статыстыка

Статыстыка

 Вечарэе. На дзіцячай пляцоўцы тусуецца моладзевая кампанія на ссунутых лаўках. Чуваць плясканне ігральных карт, вясёлыя матные рэплікі і смех.
 Да моладзі падыходзіць сталая жанчына, просіць пасунуцца і садзіцца на вызваленае месца.
 - Дзеці, - сказала яна. - Я збіраю статыстыку. Мне трэба, каб вы адказалі на некалькі пытанняў.
 Дзеці ахвотна згаджаюцца.
 - Ты на якой вуліцы жывеш? - звяртаецца яна да бліжэйшага хлопчыка. - Хоць, гэта ўсё роўна, я запішу, што ты жывеш на гэтай вуліцы. Табе колькі гадоў? Васямнаццаць? Мне трэба, каб было трыццаць. Я запішу, што табе трыццаць…
 Дзеці дружна сталі выбіраць прыблізна патрэбныя для статыстыкі адрасы і свой узрост.
 - Мне сорак, - весяла сказала васямнаццацігадовая Наста.
 - А мне трыццаць адзін - сказаў старэйшы на адзін год яе прыяцель.
 Дзяцей было досыць, і план па зборы статыстыкі быў выкананы паспяхова.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →