Сабачки

Сабачкі

 Ў падземным пераходзе, недалёка ад Камароўскага рынка, стаяла жанчына, і перад ёй у скрынцы - чатыры рознакаляровых цацачных сабачкі брахалі-пішчалі і вілялі хвосцікамі.
 Падышла да іх другая жанчына з сапраўднай сабачкай, балонкай.
 Балонка падышла да сваіх штучных сяброў і стала іх асцярожна абнюхваць.
 - Ну, выбірай любога - сказала ёй гаспадыня.
 Балонка абнюхала ўсіх сабачак па чарзе, а потым падняла вочы і паглядзела на сваю гаспадыню з дакорам, як пакрыўджанае дзіця, якога жорстка ашукалі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →