Зеус и Гера

Зеўс і Гера

 
 …Гарачае летняе сонца неміласэрна плавіла асфальт. Немалады мужчына з велічэзнай акладзістай барадой апрануты ў доўгае да пят гарнастаева футра цяжка крочыў па дарожцы. У натоўпе ён вылучаўся сваім велічэзным ростам і атлетычнай постаццю. Вакол яго была паласа адчужэння: людзі апасліва касіліся на яго футра, апранутае не па сезоне.

 Раптам у паветры бліснула ружовая бясшумная маланка, і проста на атлета ў футры аднекуль зверху звалілася юная і прыгожая дзяўчына ўся ў ружовым.
 Мужчына паспеў злавіць дзяўчыну, адначасова збіўшы некалькіх мінакоў з ног.

 …І вось яны сядзяць удвох за святочна прыбраным сталом, п'юць, ядуць і весяляцца… Потым мужчына правуркатаў добра пастаўленым прыгожым басам:
 - Я Зеўс, і мне не прыстала мыць посуд. Так што, падымайся мая мілая, ідзі мый гаршчкі…
 Прыгожая дзяўчына паглядзела на яго прыжмурыўшыся, і сказала, як раўчук светлы процурчэў:
 - Я Гера, і мне не прыстала мыць посуд…
 - Ах, Гера, - здзівіўся Зеўс, - а ці не я цябе толькі што, напярэдадні, вык… - і, схапіўшы Геру ў бярэмя, вокамгненна выкінуў яе ў вакно, з Алімпу, уніз на Зямлю…

 …Раптам у паветры бліснула ружовая бясшумная маланка, і проста на атлета ў футры аднекуль зверху звалілася юная і прыгожая дзяўчына ўся ў ружовым….


Рецензии
О, мудры Зеўс. Як заўседы ен паступае разумна. Пры цяперашняй спякоце лепш за ўсе хадзіць у футры або па крайняй меры-у азіяцкім стеганном халаце.

Евгений Садков   13.08.2014 17:41     Заявить о нарушении
але, але, менавита так... :-))

Ляксандра Зпад Барысава   13.08.2014 17:57   Заявить о нарушении