Л Рублеуская. Ночы на плябанских млынах

Ночы на плябанскіх млынах Л Рублеўскай

 Разважанні

 На літаратурнай вечарыне купіла кнігу Людмілы Рублеўскай "Ночы на плябанскіх млынах". Там некалькі кніг было ў продажы, і я б купіла іх усе. Але, нажаль, запатрабаванні ніколі не супадаюць з магчымасцямі. І, выбіраючы кнігу, я арыентавалася на якасць выдання: абрала ў цвёрдай вокладцы.

 Па дарозе да дому, у мятро, пачала чытаць.
 Прыгожая мова, вельмі паэтычная. Словы вяжуцца і сплятаюцца ў вельмі прыгожыя сказы.
 Захапіўшыся прыгажосцю слоў, я заўважыла, што зусім не ўлавіла, пра што гэта. І пачала чытаць спачатку.

 На сцэну выступіла адразу некалькі герояў. Некаторыя адразу былі на сцэне, іншыя прыходзілі, размяшчаліся, штосьці казалі…
 І зараз я заблыталася ў героях. Хто быў, хто прыйшоў, хто што сказаў…
 І пачала чытаць спачатку.
 Вось прамільгнуў "пан Беларэцкі".
 Мяркуючы па тым, што пра яго сказана "былы стыпендыят Імператарскай Акадэміі, фалькларыст і аматар прыватнага вышуку" - гэта відавочна той Беларэцкі, галоўны герой рамана Ўладзіміра Караткевіча "Дзікае палаванне караля Стаха".
 Мова прыгожая і складаная, герояў шмат, цяжка чытаць.
 Але, я думаю, гэта з тых складаных кніг, якія захочацца зноў і зноў перачытваць.
 Так што, наперад, у кнігу і да прыгод.

 ***
 …Так, сапраўды. Андрэй Беларэцкі - герой Караткевіча. І ў канцы аповесці ён уцякае ад "камісараў у пыльных шлемах" не горш, як уцякаў калісьці ад дзікага палявання.
 «…Над верасовай пусткай гарэла вострая зорка, цені Дзікага Палявання слізгалі над зямлёй... Андрэй Беларэцкі здушыў крык і кінуўся бегчы ў лаўжы, што цямнелі побач. Цяпер ён не мог бегаць так хутка, як у маладосці. Ды і вочы, саслабелыя ад працы над неразборлівым почыркам сярэднявечных перапісчыкаў, нават поўню бачылі ў выглядзе светлай расплывістай плямы – нібыта паркалёвы каптур закінуты ў печку. Дом на Плябанскіх Млынах рабіўся сумным паданнем, ператвараючыся ў попел.
 - Стой, гад! – Стрэлы за спінай ужо не турбавалі. Светлая беларуская будучыня была тут»

 Так, унесла Людміла Рублеўская некаторыя карэктывы ў лёс героя Ўладзіміра Караткевіча.
 Андрэй Беларэцкі у гэтай аповесці - удавец, гадоў сарака трох - сарока пяці.

 А калі ўважліва прачытаць у Караткевіча першыя радкі яго "Дзікага палявання", то там ён са сваёй жонкай жыў доўга і шчасліва:

 «…Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяносат шасці год...»
 “...Яна была добрым чалавекам, і мы пражылі як у казцы ”доўга, шчасліва, пакуль не памерлі””
 Ну, ды няхай, не гэта галоўнае. Галоўнае, кніга ў Людмілы Рублеўскай атрымалася вельмі цікавая. І чымсьці па сваёй структуры нагадвае "Шляхціца Завальню" Яна Баршчэўскага.


Рецензии
Белорусская книжная литература ещё существует? Наша, похоже, уже отходит. Перестали печатать словари и Ленина. Правда, в последнее время возвратился интерес к "Капиталу" Маркса.

Евгений Садков   15.08.2014 13:21     Заявить о нарушении
Она держится на чистом энтузиазме. Уже почти не чисто писателей и поэтов, все где-то работают. А кто не работает - у тех хождения по мукам.

Ляксандра Зпад Барысава   18.08.2014 08:20   Заявить о нарушении