Бесшабашнае купанне у скверы

Бесшабашнае купанне ў скверы

Малады, бестурботны татка пералічыў стаячыя перад ім на задняй пляцоўцы тралейбуса дзіцячыя калыскі з прысутнымі ў іх дзеткамі і, убачыўшы пустую, паглядзеў на маладую бестурботную матулю і спытаў:

- Дзе?!.

Маладая бестурботная матуля, азірнуўшыся па баках, паказала ў вакно:

- Забыліся на прыпынку. Вунь, за тралейбусам бяжыць.

І праўда, па абочыне дарогі за тралейбусам бегла маленькая бестурботная дзяўчынка, весела падскокваючы на бягу.


…Вольга і не памятае, як апынулася на вуліцы. Яна прасачыла вачыма, як Машка, даганяючы тралейбус, павярнула ў сквер, каб хутчэй патрапіць на прыпынак, дзе павінен спыніцца тралейбус.

І тут сквер запоўнілі бульдозеры, бульдозеры, бульдозеры…
Яны хутка ўзаралі вузкую палоску сквера і сталі каўшамі будаваць і руйнаваць конусы з грунта. Глеба ў скверы завіравала і стала вадкай. Але туды ж як раз Машка пабегла! Вольга пакутліва ўзіралася ў гэту блытаніну, спрабуючы ўбачыць там дзяўчынку.

І, вось радасць, плыве! У бурным хаосе быў бачны тоненькі, бестурботны трэк, які рухаўся ў бок Вольгі. Галава то з'яўлялася над паверхняй, то знікала. І Вольга кінулася ёй на дапамогу. Машка радасна абняла Вольку, і тая пагрузілася з галавой.

На дапамогу кінуўся Іван і выцягнуў абедзвюх на ходнік. Усе былі задаволеныя і весела смяяліся.


Рецензии
І праўда - бестурботныя:)

Нероли Ултарика   01.09.2014 16:45     Заявить о нарушении
Такія я ны мне сасніліся. Невядомыя мне людзі.
Дзякуй. ☺

Ляксандра Зпад Барысава   01.09.2014 16:51   Заявить о нарушении
Калі націснуць і трымаць "Alt", таксама трэба каб гарэў "Num Lock" (справа зверху), а потым лічбу 1 справа, то праз пару секунд і выскачыць такая мордачка ☺ ☺ ☺.
☻ (Alt+2)
♥ (Alt+3)


Ляксандра Зпад Барысава   01.09.2014 16:55   Заявить о нарушении
♀ (12) ♪ (13 ) ♂ ♫ ☼ ►

Ляксандра Зпад Барысава   01.09.2014 16:57   Заявить о нарушении
Атрымалася?☺

Нероли Ултарика   01.09.2014 16:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.