Нечаканыя госци

Нечаканыя госці

…У пакоі ўсё заняты хто чым. Шум, гутаркі, мітусня. Я сяджу на канапе і бяздзейна гляджу ў вакно.

І раптам там з'явіліся нечыя рукі, якія ўчапіліся за верхні край бетоннай сценкі. Потым з'явілася галава, і вось падцягнуўся і скокнуў на гаўбец хлапчук гадоў дзесяці. А я ўвесь гэты час глядзела на яго са страхам: а, раптам, сарвецца. Мы ж жывём на трэцім паверсе.

Потым з'явіліся яшчэ рукі, якія ўчапіліся. Ізноў страх сціснуў сэрца. Потым з'явілася галава, але хлапчук падцягнуцца не змог. Сіл не хапіла. І тады першы хлапчук кінуўся яму на дапамогу і ўвалок на гаўбец.

Потым з'явіліся яшчэ рукі, якія ўчапіліся. І зноў страх сціснуў сэрца. Потым з'явілася галава, але і гэты хлапчук падцягнуцца не змог. Першы хлапчук кінуўся яму на дапамогу, але не ўтрымаў, і трэці хлапчук паляцеў уніз. І раптам, там за гаўбцом, проста ў паветры, з'явіліся нікому не прыналежныя рукі. Яны падхапілі хлапчука і паставілі яго на гаўбец.

Я ўздыхнула з палёгкай.
А потым запознена здзівілася:
А, наогул, што ім трэба? Навошта яны прыйшлі?...
 


Рецензии
Дык гэта ж руферы, хочуць размаляваць ваш дом у колеры нацыянальнага сцяга.

Евгений Садков   02.09.2014 10:34     Заявить о нарушении
напэўна, ня ведаю.

Ляксандра Зпад Барысава   02.09.2014 10:53   Заявить о нарушении