Вяликая белая лагоднасць

Вялікая белая лагоднасць

…Велічэзны белы сабака ляжаў прывязаны да слупка поруч "Віталюра".

Я, нечакана ўбачыўшы яго, здрыганулася. Я заўсёды ўздрыгваю, бачачы сабак, чакаючы з іх боку ўскоквання і накідвання з гучным брэхам. Трэба прызнацца, стаілася ўва мне ўсярэдзіне котка, і сабакі, напэўна, яе добра чуюць.

А гэты сабака ўстаў гультаявата ў адказ на маё ўздрыгванне ў яго за спінай, павольна пацягнуўся, азірнуўся, паглядзеў на мяне як на нічога не значны прадмет, лагодна і паблажліва. І зноў улёгся на месца.

"Добры сабачка" - падумала котка ўсярэдзіне мяне і мінула сабаку спакойна, робячы выгляд, што яна яго зусім не бачыць, высока задраўшы хвост, моўчкі, без задзірлівага вуркатання….


Рецензии
О, разумею. Мая "Унутраная Котка" таксама іх пабойваецца.

Нероли Ултарика   02.09.2014 17:30     Заявить о нарушении
такія нашы коткі, нічога не зробіш.

Ляксандра Зпад Барысава   02.09.2014 17:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.